top of page
7.jpg

Народны  ансамбль "Бярозка"

Кіраўнік калектыву - Захарэнка Іна Мікалаеўна

   Бярозкі – адно з тых месцаў, дзе захаваўся жывы дух стагоддзяў, дзе беларуская песня ўсё яшчэ займае немалаважнае месца ў паўсядзённым жыцці. Усе гэтыя абставіныспрыяюць і ўзмацняюць творчую дзейнасць народнага ансамбля народнай песні “Бярозка”.Усе ўдзельнікі калектыву людзі самазабыўна адданыя народнай творчасці, людзі музычна адораныя, надзеленыя добрымі вакальнымі дадзенымі, выдатна валодаюць навыкамі народных спеваў. Калектыў працуе ў поўную сілу не шкадуючы сябе. Рэпетыцыі праходзяць у сістэматычна ўстаноўленым парадку. Гэта акалічнасць ўплывае на якасць развучвання песен, іх мастацкую каштоўнасць.

    Асновай творчасці калектыву стала беларуская народная песня. Удзельнікі ансамбля асвойваюць прыёмы традыцыйнага народнага мастацтва, паглыбіўшыся ў прыродную стыхію традыцый роднага краю.

   Сёння "Бярозка" – гонар не толькі Бярозак і раёна, але і прымежных раёнаў. Ансамблем кіруе харавік Захарэнка Іна Мікалаеўна. Цяпер у калектыве 7 удзельнікаў, у ансамбль прыйшла таленавітая моладзь з добрымі, насычанымі галасамі. Калі выступае ансамбль, апладысменты ў зале не змаўкаюць. І ні адно свята не абыходзіцца без бярозкаўскіх пявунняў. Цяжка нават уявіць канцэртную праграму без сакавітых бярозкаўскіх прыпевак.А якія ж прыпеўкі без баяна? Вось тут і неабыйсціся без акампанімента Аляксандра Сяргеявіча Захарэнка. Дзеб ні выступаў калектыў, Аляксандар Сяргеявіч заўсёды суправаджае канцэртную праграму. У рэпертуары ансамбля больш за 100 песен. Рэпертуар ансамбля ўвесь час  удасканальваецца. З кожным годам ансамбль павялічвае сваё майстэрства як выканальніцкае, так і прафесійнае. У новым складзе ансамбля з'явіліся новыя салісты, дуэт, трыа, якія выконваюць выдатныя лірычныя, так і эстрадныя песні. У апошні час геаграфія гастрольных выездаў значна пашырэла. Зараз пра "Бярозку"  ведаюць і жыхары расійскіх сёлаў: Дзегцяроўка, Ніўнае, Высокае, Слішчы, Далісічы Суражскага раёну, Рухань, Карды, Кузьмічы Смаленскай вобласці, дзе праводзіліся канцэрты, якія суправаджаліся бурнымі апладысментамі.  З пачуццём, з душэўным напевам выконваюць жанчыны лірычныя творы. А з якім запалам гучаць беларускія песні, якія і складаюць аснову рэпертуара ансамбля. Песні выконваюцца на 2 галасы з элементамі харэаграфіі. Удзельнікі народнага ансамбля "Бярозка" сваім майстэрствам выканання імкнуцца дайсці да кожнага жыхара, дастукацца да кожнага сэрца, абудзіць ці запаліць у душы іскрынкі дабра, любві да блізкага, да свайго краю. Асноўным кірункам у працы ансамбля з'яўляецца адраджэнне беларускай народнай песні. Штогод з вялікай цікавасцю праходзяць народныя святы, абрады. На працягу многіх гадоў народны ансамбль “Бярозка” паспяхова прымае ўдзел у маштабных культурна-асветніцкіх праграмах, фестывалях рознага ўзроўню.

   Захарэнка Іна Мікалаеўна, кіраўнік калектыву, кіруе народным ансамблем “Бярозка” з 1999 года. Удзельнікі ансамбля у кожную песню укладваюць часцінку душы.