Народны фальклорны аўтэнтычны ансамбль "Ліпаўчанка"
Аснову рэпертуару народнага ансамбля "Ліпаўчанка" складаюць народныя песні
Кіраўнік калектыву - Дуняшэнка Алена Уладзіміраўна

Народны ансамбль "Спадчына"
Аснову рэпертуару народнага ансамбля "Спадчына" складаюць народныя песні
Кіраўнік калектыву - Ігнаценка Святлана Аляксееўна
Народны фальклорны аўтэнтычны ансамбль "Медуніца"
Аснову рэпертуару народнага ансамбля "Ліпаўчанка" складаюць народныя песні
Кіраўнік калектыву - Пацехіна Наталля Мікалаеўна
Мы ў сацыяльных сетках:

![]() | ![]() | ![]() |
---|---|---|
![]() | ![]() | ![]() |
![]() | ![]() | ![]() |
![]() | ![]() | ![]() |
![]() | ![]() |

Народны фальклорны ансамбль "Медуніца"
Аснову рэпертуару народнага ансамбля "Медуніца" складаюць народныя песні
Кіраўнік калектыву - Пацехіна Наталля Мікалаеўна
Хоцімскі раён вядомы сваімі фальклорнымі калектывамі, асабліва тым, што многія фальклорныя творы, звычаі і абрады захоўваюцца тут не толькі ў памяці інфарматараў, а існуюць у жывым бытаванні і сёння. І адным з такіх калектываў з’яўляецца фальклорны калектыў “Медуніца” Бяолзкаўскага сельскага Дома культуры.
Гэты калектыў – прыклад сапраўднага аднаўлення і актывізацыі мясцовай мастацкай традыцыйнай культуры. Удзельнікі калектыву не толькі спяваюць песні, але і танцуюць, ведаюць шмат традыцый, абрадаў.
Фальклорны калектыў “Медуніца” быў створаны ў 1985 годзе. Ініцыятарам яго стварэння быў загадчык сельскім клубам Макаранка Сяргей, які сабраў жанчын пры сельскім клубе. Самі жанчыны ўжо больш чым 50 год спяваюць разам. Ансамбль складаўся з жанчын пажылога ўзросту, вялікіх аматараў фальклорных, абрадавых песен, танцаў, гульняў. Паступова калектыў набываў творчыя навыкі, шмат выступаў, заваёўваючы папулярнасць у гледачоў.
У 2005 годзе загадчыцай прыйшла на працу ў Клінскі сельскі клуб Пацехіна Наталля Мікалаеўна. Яна нарадзілася ў сяле Янаполле, якое знаходзіцца непадалёк ад вёскі Клін. Маці яе, знакамітая спявачка Хоцімскага краю, ведае шмат беларускіх народных песень, якія і перадала сваёй дачцэ. Наталля Мікалаеўна ўзяла гэты гурт пад сваё кіраўніцтва, увайшла ў яго склад сама і прывяла з сабой яшчэ двух удзельнікаў. Гэта Багамолава Насця і Іваноў Андрэй. І ўжо зараз у гурце налічваецца 9 чалавек.
Моцныя, зладжаныя галасы прыгожа выводзяць мелодыю, зачароўваюць багаццем песенных адценкаў, ва ўсёй прывабнасці перадаюць душу песні. З пачуццём, з задушэўным напевам выконваюць жанчыны лірычныя песні. Яны знайшлі сваю манеру выканання. Плясавыя, гульнявыя, жартоўныя, вясельныя песні, прыпеўкі гучаць у выкананні гурта. Злучэнне густога, нізкага тэмбру галасоў, з светлым, пранізлівым агульнае гучанне падгалоскам, плачэўныя інтанацыі ў мелодыі ствараюць дзіўную паліфанію. Таленавітыя людзі з глубінкі, энтузіасты і сапраўдныя фанаты сваей справы, якія на кожным выступленні гурта ўпрыгожваюцца ў традыцыйныя, старынныя ўбранні.
Большую частку ўнікальнага рэпертуару фальклорнага гурта “Медуніца” складаюць календарна-абрадавыя, сямейна-абрадавыя і пазаабрадавыя песні. Акрамя таго, кожны ўдзельнік гурта з’яўляецца выдатным носьбітам традыцый па народных вераваннях, звычаях, абрадах.
Яны былі ўдзельнікамі фальклорных аглядаў у гарадах Крычаве і Шклове і ўзнагароджаны дыпломам за ўдзел у фестывале аўтэнтычнага фальклору беларускага Падняпроўя, а ў 1998 годзе ў Мсціславе былі ўзнагароджаны граматай за ўдзел у “Фестывале фальклорнай песні”.
Аб творчых поспехах гурта і яго выступленнях сведчаць нарысы і фотаздымкі ў раённай газеце “Шлях кастрычніка”.
Фальклорны гурт “Медуніца” больш 50 год прапагандуе народнае мастацтва ў родным Хоцімскім раёне. Галоўная ідэя калектыву: захаванне традыцыйнага культурнага пласта Беларусі, у выглядзе песень, танцаў, абрадаў.
Удзельніцы “Медуніцы” – цудоўныя гаспадыні, любячыя жонкі, матулі і бабулі. Іх усіх аб’яднала адданасць песні, яны жывуць вяселай, задушэўнай песняй і не могуць інакш. І нягледзячы на ўзрост, гурт жыве, танцуе, натхняе людзей на добрыя справы.
У 2011 годзе абрадавыя вясельныя песні з рэпертуару народнага аутэнтычнага фальклорнага ансамбля “Медуніца” былі прызнаны нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь. Ансамбль атрымаў статус “Носьбіты песеннай спадчыны”.
![]() | ![]() | ![]() |
---|---|---|
![]() | ![]() | ![]() |
![]() | ![]() | ![]() |
![]() |