top of page
_SC_5977.jpg

Народны  ансамбль "Спадчына"

Аснову рэпертуару народнага  ансамбля "Спадчына" складаюць народныя песні 

Кіраўнік калектыву - Ігнаценка Святлана Аляксееўна

   Вакальны ансамбль “Спадчына” быў створаны ў 1972 годзе на базе Забялышынскага сельскага Дома культуры. 26 красавіка 1987 года калектыву было прысвоена званне “народны”.

  Народны калектыў “Спадчына” вядзе актыўную канцэртнаю дзейнасць. Ён пастаянны госць у дамах культуры і сельскіх клубах раёна. Часта калектыў выязджае ў суседнія раёны Магілёвскай вобласці:

Клімавіцкі, Касцюковіцкі, Крычаўскі. Таксама “Спадчына” добра вядома ў раёнах бліжняга замежжа: Суражскім, Клятнянскім, Мглінскім.

   Калектыў пастаянна ўдасканальвае сваё выканаўчае майстэрства. У рэпертуары ансамбля старадаўнія рускія, беларускія і ўкраінскія народныя песні: карагодныя, жартоўныя, абрадавыя, прыпеўкі, песні савецкіх і беларускіх аўтараў.

   На базе ансамбля створаны малыя формы: квартэт, трыа, дуэты. У 2015 годзе народны ансамбль “Спадчына” прыняў удзел у Дыплом 2 ступені абласное свята «Народная прыпеўка» - 2015г (Слаўгарад), Дыплом 1 ступені свята – конкурс «Са стагоддзя ў стагоддзе» - 2016г які праводзіўся ў в. Наркі Чэрыкаўскага раёна, Дыплом у намінацыі «Развіццё традыцый мясцовага напрамку» - 2015г.

   Выступленні калектыву надоўга застаюцца ў памяці гледачоў. Народны ансамбль “Спадчына” часты госць не толькі ва ўстановах культуры свайго раёна, але  і за яго межамі.

bottom of page