
На палях нашай краіны ўборачная гарачая пара ў самым разгары. У засекі Радзімы сабрана ўжо больш за 6 мільёнаў тон збожжа. Сваю малую частку ў жытніцу Беларусі ўносіць і Хоцімскі раён. Першымі сваю першую тысячу тон 18 жніўня намалацілі камбайнеры ААТ «Бабулін падворак» - сямейны экіпаж у складзе Папраўка Аляксандра Іванавіча і Папраўка Іллі Аляксандравіча, а таксама моладзевы экіпаж у складзе Глуханько Канстанціна Віктаравіча і Крузмеера Аляксандра Аляксандравіча.