top of page
Search

Артысты РЦК наведалі з новай канцэртнай праграмай Забялышын



Здавалася б, свята жанчын, якое традыцыйна адзначаецца, напэўна, у большасці краін свету 8 сакавіка, даўно прайшло. Завялі падораныя кветкі, падарункі ўжо не выклікаюць таго захаплення, якое было яшчэ два тыдні таму і святочны настрой паціху знікае… Можа для кагосьці гэта і так, але толькі не для артыстаў Хоцімскага раённага Цэнтра культуры. Свята вясны працягваецца і хацімчане падрыхтавалі для гледачоў чарговы святочны канцэрт «Вясна, каханне і песні…», які 17 сакавіка першымі ўбачылі жыхары аграгарадка Забялышын. У канцэртнай праграме гледачоў радавалі гумарныя дыялогі вядучых, вясёлыя і лірычныя песні пра каханне, гумарыстычныя тэатральныя замалёўкі народнага тэатральнага калектыву "Прамень", а таксама запальны танец "Танга" ў выкананні работнікаў Хоцімскага раёна газазабеспячэння. Так-так, у канцэрце прымалі ўдзел і "газавікі". Як гаворыцца, калі ў душы вясна і каханне, то нішто не зможа іх утрымаць унутры. У бліжэйшай перспектыве хоцімскія артысты плануюць наведаць з новай канцэртнай праграмай населеныя пункты Хоцімскага раёна і Расійскай Федэрацыі. Так што прыходзье, будзе цікава.

45 views0 comments
bottom of page