
Артыст народнага аматарскага тэатральнага калектыву «Прамень» Віталь Нікульчанка стварыў за гады працы ў Хоцімскім раённым Цэнтры культуры шмат яскравых запамінальных вобразаў. Але візітнай карткай акцёра можна ўпэўнена назваць ролю Бабы Ягі. Практычна кожны год у перыяд Навагодніх святаў Віталь пераўвасабляецца ў лясную вядзьмарку і з'яўляецца на дзіцячыя ранішнікі, канцэрты, спектаклі і іншыя імпрэзы. У яго выкананні Баба Яга гэта не злы персанаж, а хутчэй гарэзны і па-дзіцячы непасрэдны. Успамінаюцца радкі з казкі Леаніда Філатава «Сказ пра Фядота-стральца, заліхвацкага малайца», дзе Баба Яга сама сябе характарызуе: « …Ну, выпадкова, ну жартам, збілася з вернага шляху! Дык я ж - дзіця прыроды! Няхай благое - але дзіця!...»