top of page
Search

Без увагі ніхто не застаўся


Няправільна думаць, што ў Дзень інвалідаў дзеці і дарослыя з абмежаванымі магчымасцямі здароўя чакаюць ад астатняга насельніцтва жалю. Хутчэй яны чакаюць павагі і прызнання іх магчымасцей, абароны годнасці, правоў і дабрабыту. Традыцыйна напярэдадні гэтага дня творчыя калектывы раённага Цэнтра культуры наведваюць з канцэртамі Хоцімскі псіханеўралагічны Дом інтэрнат, раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Трэба адзначыць, што артысты лічаць гэтую спецыфічную публіку найлепшымі гледачамі, настолькі шчыра і цёпла рэагуюць яны на выступленні. У гэтым годзе акрамя канцэртаў у работнікаў сферы культуры Хоцімшчыны была і яшчэ адна ганаровая місія — уручэнне людзям з абмежаванымі магчымасцямі падарункаў ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Хоцімскага райвыканкама. У сельскай мясцовасці работнікі культуры наведвалі іх дома і без увагі ніхто не застаўся.

У раённым Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ў аграгарадку Бяседавічы для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя быў прадстаўлены спектакль "Кто живёт под крыльцом?", які падрыхтавалі ўдзельнікі ўзорнага дзіцячага тэатральнага калектыву "БРИЗ" Дзіцячай школы мастацтваў (структурнае падраздзяленне Бяседавічы) пад кіраўніцтвам выкладчыцы Ірыны Васільковай.


Аляксандр АЛЯКСАНДРЫІН.



13 views0 comments