top of page
Search

Бравыя салдаты

23 лютага ў раённым цэнтры культуры прайшла конкурсна-гульнявая праграма "Бравыя салдаты" для вучняў першых класаў, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны. У гульнявой праграме ўдзельнічалі дзве каманды: "Пагранатрад" і "Марскія коцікі". Дзеці з вялікай цікавасцю прымалі ўдзел у конкурсах «Наш салдат розумам і кемлівасцю багаты», «Сапёры», «Сакрэтная шыфроўка», «Снайперы», «Шчы, ды каша - ежа наша», «Медсанчастка», «Пабыўка», «Паласа перашкод».
У фае для была арганізавана бяспройгрышная латарэя, бясплатная фотазона і аквагрым.
У канцы мерапрыемства дзве каманды атрымалі дыпломы і памятныя медалькі.

Юлія Кавалёва, загадчык метадычным аддзелам РЦК

11 views0 comments