
Удзел у сумеснай грамадскай акцыі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і раённага Цэнтра культуры "Бяспека ў кожны дом" прыняў народны вакальны ансамбль "Горлица". 11 лютага на Цэнтральным рынку Хоцімска ратавальнікі прапаноўвалі ўсім ахвочым атрымаць прызы і сувеніры, прыняўшы ўдзел у конкурсах і віктарынах, прысвечаных азначанай акцыяй тэматыцы. Удзельніцы ж ансамбля "Горлица" стваралі настрой, выконваючы вядомыя і любімыя песні.
