
17 чэрвеня ў а/г Ліпаўка прайшоў конкурс «Уладар сяла», у якім прынялі ўдзел чатыры сям'і з Хоцімскага раёна. Арганізатарамі гэтага мерапрыемства сталі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Хоцімскага раённага выканаўчага камітэта і Хоцімскі РК ГА "БРСМ" пры садзейнічанні старшынь сельскіх выканаўчых камітэтаў раёна. Канкурсанты прадстаўлялі свае падворкі, дзе былі прадстаўлены фатаграфіі з асабістага архіва, узнагароды сем'яў, змагаліся ў сельскай эстафеце. Усе ўдзельнікі пастараліся на славу і суддзі з вялікай цяжкасцю прынялі рашэнне аб пераможцы. Падзяку атрымала сям'я Андрэя і Наталлі Яненка з а/г Бярозкі, трэцяе месца ў гэтай няпростай бітве атрымала сям'я Андрэя і Наталлі Фёдаравых з а/г Ліпаўка. Другое месца ў сям'і Валерыя і Валянціны Цішчанкі з а/г Бяседавічы. А пераможцамі стала сям'я Паўла і Юліі Палунчанкі з в. Трасціно. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі прызы.
http://www.hotimsk.by/2022/06/17/смотрите-конкурс-властелин-села-про/