Search

Дзень народнага адзінства ў Хоцімску

Дзень народнага адзінства можна лічыць адным з галоўных свят нашай краіны - шматнацыянальнай, якая ўмее знаходзіць сумесныя рашэнні дзеля захавання нашай агульнай краіны, радзімы і нашага агульнага дома - Беларусі!



17 верасня ў Хоцімскім раёне прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню народнага адзінства. Мерапрыемствы пачаліся з урачыстага мітынгу на брацкай магіле воінаў, якія загінулі пры вызваленні Хоцімскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Там жа быў дадзены старт аўтапрабегу, які прайшоў па маршруце ад гарадскога пасёлка Хоцімска па аграгарадках нашага раёна. Увазе гледачоў былі прадстаўлены канцэртныя праграмы народных калектываў устаноў культуры, выступленне навучэнцаў і работнікаў дзіцячай школы мастацтваў, а таксама выступленне навучэнцаў устаноў адукацыі раёна. У парку культуры і адпачынку працавалі выставы сельскіх устаноў культуры, выстава-продаж вырабаў майстроў раённага Дома рамёстваў, выстава карцін "Наш мир - единый" ўстаноў адукацыі раёна. Для самых маленькіх працавалі атракцыёны, батуты.



0 views0 comments