Search

Дэлегацыі Хоцімскага і Суражскага раёнаў ушанавалі памяць воінаў-кавалерыстаў


У кожным раёне нашай краіны ёсць памятныя мясціны, якія нагадваюць нам пра страшныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Адным з такіх месц у Хоцімскім раёне з'яўляецца месца гераічнай гібелі воінаў-кавалерыстаў 112-га горна-кавалерыйскага палка 21-ай горна-кавалерыйскай Намаганскай дывізіі пад камандаваннем малодшага палітрука Івана Гарабца, якія ў жніўні 1941 года на граніцы Расіі і Беларусі каля в.Горня цаной свайго жыцця на некалькі гадзін затрымалі фашысцкія танкі, тым самым даўшы магчымасць адступаючым рэгулярным злучэнням савецкай арміі пераправіцца праз раку Іпуць.

На месцы гібелі герояў устаноўлены адзіны ў Беларусі помнік воінам-кавалерыстам. На гэтае месца штогод 16 жніўня прыязджаюць грамадзяне двух брацкіх народаў - Расіі і Беларусі, каб ушанаваць памяць абаронцаў апошніх межаў нашай краіны. Не стаў выключэннем і гэты год. Каля помніка сабраліся кіраўніцтва Хоцімскага раёна Беларусі і Суражскага раёна Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі, прадстаўнікі працоўных калектываў, дзеці і моладзь абедзвюх краін. Пасля ўскладання кветак да мемарыяльнай пліты выступілі старшыня Хоцімскага райвыканкама Міхаіл Куксянкоў, кіраўнік адміністрацыі Суражскага раёна Уладзімір Рываненка, першы сакратар РК ГА "БРСМ" Вольга Рэусава. Пасля мітынгу артысты Хоцімскага раённага Цэнтра культуры і раённага міжпасяленчага культурна-дасугавага цэнтра Суражскага раёна Бранскай вобласці прадставілі ўдзельнікам мітынгу невялікую памятную канцэртную праграму.
Для ўсіх прысутных былі арганізаваны выставы раённага Дома рамёстваў, гісторыка-краязнаўчага музея, Цэнтральнай бібліятэкі, салдацкая каша і выязны гандаль.

Фота "Шлях Кастрычніка"

5 views0 comments