top of page
Search

"Зялёныя святкі" прайшлі ў Іваноўскім СДК



У гэтую нядзелю Зялёныя Святкі адсвяткавалі і на Хоцімшчыне. На базе Іванаўскага сельскага дома культуры сваю версію свята з мясцовым каларытам прысутным гасцям прадэманстравалі работнікі Іваноўскага СДК Хоцімскага раённага цэнтра культуры, Бярозкаўскага і Трасцінскага сельскіх дамоў культуры. Было тут і кумленне, і Ваджэнне куста, выступленне салістаў і калектываў з народнымі і абрадавымі песнямі. І ацэнак нікому не ставілі. Але ж не. Галоўную і самую важную ацэнку далі гледачы, якія прымалі ўдзел у абрадах і гульнях. На іх думку свята Зялёныя святкі па-іваноўску атрымаўся добрым, запамінальным, вясёлым. Калі жадаеце, дамашнім. Усе, хто прыйшоў у той вечар на адкрытую пляцоўку каля Іваноўскага СДК, атрымалі традыцыйны пачастунак на Траецын дзень (яшчэ адна народная назва свята) – яечню. Жанчыны з захапленнем плялі вянкі з галінак і кветак, мужчыны, як было пакладзена здаўна, вязалі венікі для лазні і нават выпрабоўвалі іх адзін на адным. Завяршылася свята агульным вялікім карагодам вакол вогнішча.

Больш фота ў нашых сацыяльных сетках тут

1 view0 comments
bottom of page