Search

Каманда работнікаў культуры Хоцімскага раёна прыняла ўдзел у II абласным турыстычным злёце


Другі абласны турыстычны злёт актыву Магілёўскай абласной арганізацыі РГА "Белая Русь", прысвечаны Году гістарычнай памяці і Дню народнага адзінства, стартаваў 10 верасня на тэрыторыі Чавускага раёна. Месцам правядзення зноў стаў спартыўна-аздараўленчы цэнтр "Рудэя". На турзлёт з'ехаліся каманды з усяго Прыдняпроўскага краю. Хоцімскі раён прадстаўляла каманда прафсаюзнага актыву работнікаў культуры Хоцімшчыны. Акрамя спартыўных спаборніцтваў, у першы дзень злёту прайшла работа дыскусійнай пляцоўкі "Народнае адзінства", круглы стол, прысвечаны Году гістарычнай памяці. Члены журы павінны былі таксама ацаніць работу каманд па асвятленні злёту ў тэлеграм-каналах раённых арганізацый РГА "Белая Русь", візітную картку "Белая Русь збірае сяброў" кожнай каманды. Удзельнікі праявілі не толькі свае творчыя здольнасці падчас конкурсу патрыятычнай песні "Песні ля вогнішча", але і падчас турыстычнага злёту выбралі лепшую страву ад кожнай каманды "Бітва Шэфаў". Нягледзячы на ​​тое, што пераможцамі спаборніцтваў хацімчане не сталі, усё ж каманда заняла першае месца ў конкурсе на лепшае асвятленне злёту ў тэлеграм-канале.










2 views0 comments