
8 сакавіка - Міжнародны жаночы дзень. Гэта час, калі найлепшая палова чалавецтва прымае падарункі і пажаданні ў свой адрас. Адной з прыемных падзей для жанчын стаў святочны канцэрт, які прайшоў 7 сакавіка ў Трасцінскім СДК. Канцэртная зала была нпоўнена атмасферай вясновага настрою, усмешкамі і радасцю гледачоў.
Цёпла павіталі ўсіх прысутных з надыходзячым святам вясны, кахання і надзеі народны ансамбль “Быліна” і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці.
Канцэртная праграма “Любімыя, жаданыя, родныя…” была напоўнена захапленнем і любоўю да самых прыгожых, самых любімых жанчын.
Удзельнікі мерапрыемства ззялі сваімі талентамі і яркімі вобразамі.
Пачуццё свята і добры настрой панавалі ў зале на працягу ўсяго мерапрыемства, падчас якога са сцэны не раз гучалі словы кахання і падзякі, віншаванняў і пажаданняў, адрасаваных тым, хто напаўняе жыццё сваёй цеплынёй і прыгажосцю.