
У Магілёве 20 мая завяршыўся VII Міжнародны форум «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства». Даннае мерапрыемства збірае больш за дзесяць гадоў у Магілёўскім абласным цэнтры народнага творчасці і культурна-асветнай працы вядучых культуролагаў, мастацтвазнаўцаў, этнографаў і фалькларыстаў Рэспублікі Беларусь, бліжняга і далёкага зарубежжа. На працягу пяці дзён з 16 па 20 мая прадстаўнікі дзевяці краін (Беларусь, Арменія, Кітай, Расія, Узбекистан, Азербайджан, Казахстан, Кыргызстан і Туркменістан) абмяняліся накопленным вопытам і адкрывалі для сябе мясцовую культуру рэгіёнаў Магілёва. Менавіта гэтай тэматыцы, захаванне і развіццё мясцовага фальклору, была прысвечана навукова-практычная канферэнцыя ў рамках культурнага форуму «Традыцыйная культура і фальклорная спадчына ў сучаснай культурнай прасторы».