top of page
Search

Майстры Дома рамёстваў правялі майстар-класы для дзяцей

3 чэрвеня для дзяцей старэйшай групы летняга лагера (СШ №1) майстар-клас правяла майстар па тэкстыльнай ляльцы Таццяна Мікіцічна Наумава. Яна распавяла і паказала рабятам, як робіцца лялька "Кубышка-Траўніца". У канцы занятку дзеці пайшлі дадому з сувенірам (абярэг на руку), зробленым сваімі рукамі.

9 чэрвеня ў раённым Доме рамёстваў для дзяцей аздараўленчага лагера «Крынічка» прайшла аглядная экскурсія. Дзецям распавялі аб старадаўніх экспанатах: як завецца той ці іншы прадмет, у якіх мэтах яго выкарысталі і шматлікае іншае.


Марыя Джавукцян, загадчык раённым Домам рамёстваў


3 views0 comments