
Менавіта такое кароткае рэзюмэ вынеслі арганізатары і ўдзельнікі першай абласной спартакіяды работнікаў клубных устаноў Магілёўскай вобласці падводзячы вынікі новага па фармаце мерапрыемства.
Ініцыятыва Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы сустрэцца са сваімі калегамі з раёнаў у нефармальнай сяброўскай абстаноўцы і правесці час з карысцю для здароўя, паспаборнічаць па-таварыску ў некалькіх відах спорту, адпачыць каля вогнішча пад гітару знайшла шырокі адпачынак Цэнтраў, сельскіх Дамоў культуры і клубаў.
Спартакіяда прайшла з 8 па 10 верасня ў Чавускім раёне на базе летняга аздараўленчага лагера "Зара", куды ва ўрочны час з'ехаліся каманды спартсменаў-аматараў ад сферы культуры з усёй Магілёўскай вобласці. Удзел ва ўрачыстым адкрыцці, закрыцці і цырымоніі ўзнагароджання прызёраў і пераможцаў першай культурнай спартакіяды, а таксама ў рэгламенце яе працы прынялі галоўныя арганізатары начальнік упраўлення культуры Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Жыгун і дырэктар Магілёўскага АНМЦ Алег Хмялькоў.
Каманду ад Хоцімскага раёна пад назвай "Бродячие артисты" ўзначаліў дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы Валерый Жадан. І можна з упэўненасцю сказаць, што хацімчане на агульным фоне з дваццаці адной каманды паказалі сябе ўпэўнена і годна. Спаборнічалі культработнікі ў валейболе, настольным тэнісе, лёгкаатлетычным кросе, перацягванні каната, шашках і дартцы. І тое, што ў камандным турніры па перацягванні каната «Бродячие артисты» занялі трэцяе месца, Мікалай Селіверсценка стаў пераможцам у турніры па шашках, а Лілія Сергадеева заняла другое месца ў турніры па настольным тэнісе, дазволілі камандзе Хоцімскага раёна заняць трэцяе месца ў агульнакамандным заліку спартакіяды .
Паўтару, тое з чаго пачаў - мэта дасягнута. Вось толькі галоўнай першай абласной спартакіяднікаў клубных устаноў Магілёўскай вобласці было зусім не выявіць лепшых спартсменаў сярод культработнікаў, а ўмацаванне каманднага духу і развіццё спорту і фізічнай культуры ў працоўных калектывах.
Аляксандр АЛЯКСАНДРЫН