
Навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследавання беларускай культуры і мовы Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Алёна Паўлава наведала Хоцімшчыну
Фальклорная спадчына Хоцімскага раёна, якая з'яўляецца своеасаблівым сімбіёзам дзвюх культурных парадыгмаў – рускай і беларускай, з'яўляецца аб'ектам пільнага даследавання этнографаў і фалькларыстаў. На гэтую тэму напісана не адна навуковая праца, напрыклад, «Фальклорная спадчына Магілёўшчыны (Хоцімскі раён) доктара філалагічных навук, прафесара Ірыны Казаковай, «кладавая» хоцімскага мясцовага фальклору настолькі шырокая, што да нас рэгулярна прыязджаюць у экспедыцыі даследчыкі з усёй Беларусі.
З 25 па 27 кастрычніка па Хоцімшчыне падарожнічала навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследавання беларускай культуры і мовы Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Алёна Паўлава. У гэтыя тры дні яна наведала Хоцімскі раённы Дом рамёстваў, дзе паразмаўляла з майстрамі, раённы гісторыка-краязнаўчы музей, Свята-Троіцкі Сабор. Адным гарадскім пасёлкам яе знаёмства з Хоцімскім раёнам не абмежавалася. Асноўнай тэматыкай даследавання Алёны Пятроўны з'яўляліся абрады, у прыватнасці, вясельны, песні, абрады, ход свята. Сваімі ўспамінамі з фалькларыстам падзяліліся ўдзельніцы народнага фальклорнага ансамбля «Вербіца» Яўгенія Піменаўна Лаўрыненкава, Люся Іванаўна Лазарава, Таццяна Іванаўна Малунова Іваноўскага сельскага дома культуры, а таксама жыхарка вёскі Ліпаўка Надзея Лук'янаўна Мяхедзька..Элементы вясельнага абраду паказалі работнікі Бярозкаўскага сельскага Дома культуры. Увесь сабраны матэрыял стане асновай для новых навуковых артыкулаў і прац.
Аляксандр АЛЕКСАНДРЫН
Больш фота ў нашых сацыяльных сетках ТУТ