
4 чэрвеня на Байкаўскіх крыніцах народны фальклорны ансамбль "Адраджэнне" Хоцімскага раённага цэнтра культуры прыняў удзел у юбілейным Х фестывалі "Зялёныя святкі". У Чавускі раён прыехалі 17 калектываў са Слаўгарадскага, Магілёўскага, Касцюковіцкага, Дрыбінскага, Чэрыкаўскага, Краснапольскага, Бялыніцкага, Хоцімскага, Клімавіцкага раёнаў. Калектыў папоўніў сваю скарбонку двума дыпломамі. У намінацыях "Святочныя троiцкія песні" і "Лепшы карагод" былі ўзнагароджаны дыпломамі І ступені.

