
24 чэрвеня ў г.Слаўгарад прайшло рэгіянальнае свята "Народная прыпеўка".
Ад хоцімскага раёна ў конкурсе выступленняў індывідуальных выканаўцаў і калектываў мастацкай самадзейнасці "На гармоніку зайграем, вам прыпеўкі праспяваем" у рамках рэгіянальнага свята "Народная прыпеўка" прыняў удзел народны фальклорны ансамбль "Адраджэнне" раённага Цэнтра культуры.
Калектыў паўстаў на суд журы ў намінацыі "Гурты і ансамблі" і годна прадставіў раён, заваяваўшы дыплом 1 ступені і памятны падарунак, а салістка Валянціна Сухадолава ў намінацыі "Выканаўцы прыпевак" была ўзнагароджана спецыяльным дыпломам і памятным падарункам.
Цырымонію ўзнагароджання правяла старшыня журы конкурсу, намеснік старшыні райвыканкама Вольга Васілеўская.
Яна падзякавала ўсім удзельнікам і арганізатарам за сапраўднае свята народнай музычнай творчасці і павіншавала ўсіх удзельнікаў прыпеўкавага марафону.
Віншуем калектыў і яго кіраўніка Мамчанку Юлію Аляксандраўну з дастойнай перамогай і жадаем яркіх канцэртных праграм, аншлагавых
залаў і вялікай любві гледачоў. Творчага даўгалецця, моцнага здароўя - усім удзельнікам калектыву!
Больш фотаглядзіце ў нашых сацыяльных сетках тут