top of page
Search

Народны фальклорны ансамбль "Медуніца" прыняў удзел у абрадзе вяселля ў гісторыка-краязнаўчым музеі

30 красавіка ў музеі прайшоў вясельны абрад для маладой пары Ільі і Дарыны. Падчас абраду маладыя праходзілі выпрабаванні: нявеста вучылася ставіць чыгункі ў печ, а жаніх паспрабаваў, як у ступе таўклі збожжа на крупы. Падчас цырымоніі маладыя бралі ўдзел у старажытных аўтэнтычных абрадах, якія праводзіліся на вяселлі больш за сто гадоў таму, танцавалі, спавівалі куклы. . Падчас усяго правядзення абраду гучалі абрадавыя вясельныя песні, якія ўваходзяць і дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, ў выкананні народнага фальклорнага ансамбля МЕДУНІЦА Бярозкаўскага сельскага Дома культуры.


16 views0 comments