top of page
Search

Новай шоу-праграмай "SUPERбабулі"парадаваў жыхароў гарадскога пасёлка Хоцімска раённы Цэнтр культуры

Новай шоу-праграмай парадаваў жыхароў гарадскога пасёлка Хоцімскі раённы Цэнтр культуры. Калі конкурсы прыгажосці і таленту, такія «Міс Хоцімск», «Міні-міс» і падобныя праводзіліся і раней, то раённы конкурс «Супербабуля» - гэта паўнавартасная прэм'ера. 30 сакавіка на сцэне РЦК свае ўменні і таленты гледачам явілі пяць мілых жанчын, якія маюць гэты ганаровы і цудоўны статус – бабулі. За тытул «Супербабуля» спаборнічалі Алена Барысенка, Алена Віннікава, Рыма Шалганава, Ганна Салаўёва і Раіса Касталонава. Усе гэтыя цудоўныя бабулі вядомыя ў Хоцімскім раёне многім і маюць масу заслуг, пра кожную з іх можна было б напісаць асобны нарыс, кожная з іх на сваёй ніве дабілася поспеху і прызнання. І таму журы конкурсу пад старшынствам дырэктара раённага Цэнтра культуры Алены Прошкінай з самага пачатку было пастаўлена ў складаныя ўмовы. Усе без выключэння ўдзельніцы былі вартыя галоўнага прыза і тытула. І яны гэта даказалі. У конкурснай праграме ім трэба было расказаць пра сябе, прадставіць нумар мастацкай самадзейнасці, прадэманстраваць свае ўменні ў кулінарыі, рукадзеллі, ці іншым відзе творчасці (хобі). З усімі заданнямі канкурсанткі справіліся цудоўна. У наш час ужо проста непрыстойна пераказваць ход мерапрыемстваў - відэаверсію шоў-праграмы ўсе жадаючыя могуць убачыць на сайце РЦК hotimskcks.site. Я ж пераходжу да самага галоўнага - да вынікаў. Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся Раісе Касталонавай. А тытул Супербабуля рашэннем журы быў прысуджаны Рыме Шалганавай. Усе ўдзельніцы былі адзначаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Вызначана можна сказаць, што новае шоў атрымалася. І будзем спадзявацца, што ў Хоцімскім раёне знойдзецца яшчэ не адна бабуля, якой захочацца даказаць сабе і навакольным, што яна Супер.
Аляксандр АЛЯКСАНДРЫН.

Больш фота з мерапрыемства ТУТ

22 views0 comments

Recent Posts

See