top of page
Search

Павіншавалі работнікаў сельскай гаспадаркі з прафесійным святам


Напярэдадні Дня сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці кіраўніцтва раёна павіншавала работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый. З падзячным словам і ўзнагародамі ў сельгасарганізацыі і ў ААТ "Хоцімскі льнозавод" выехалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Яўген Нікалаенка, намеснікі старшыні райвыканкама і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Наталля Кротава. Пасля ўрачыстага ўшаноўвання лепшых работнікаў галіны работнікаў усіх сельскагаспадарчых арганізацый павіншавалі гадзіннай канцэртнай праграмай артысты Хоцімскага раённага Цэнтра культуры - народны вакальны ансамбль "Горлица" і народны мужчынскі вакальны ансамбль "Хлопцы пасялковыя", а таксама салісты раённага Цэнтра культуры. Ніхто з працаўнікоў сяла не застаўся абыякавым.



35 views0 comments