Search

Памяць жывая


11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Ён устаноўлены ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні ў Бухенвальдзе.

У гэты дзень у Рэспубліцы Беларусь праводзяцца шматлікія акцыі рознага ўзроўню ад наведвання на даму вязняў фашысцкіх канцлагераў да маштабных мерапрыемстваў і праектаў. І гэта не проста знакі ўвагі. Гэта даніна памяці цяперашняга пакалення ўсім тым, хто прайшоў горан фашысцкіх рэпрэсій, здолеў выжыць. І тым, хто назаўжды застаўся ў лагерных засьценках. Работнікі Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Хоцімскага раёна традыцыйна не застаюцца ў баку і па меры магчымасці бяруць удзел. Так у раённым Цэнтры культуры гарадскога пасёлка работнікамі аддзела па кінавідэаабслугоўванні быў арганізаваны кінаўрок для старшых школьнікаў школ Хоцімска. Невялікая ўступная лекцыя папярэднічала паказу дакументальнага фільма "Хроніка Мінскага гета".
12 красавіка 2022г работнікі Бярозкаўскага СДК наведалі былую малалетнюю вязніцу працоўных нямецка-фашысцкіх лагераў Самсоненка Зою Мікалаеўну. Пажадалі ёй здароўя, падарылі сціплыя сувеніры, салодкі падарунак і вядома ж муз. нумар, а таксама кнігі з мясцовай бібліятэкі. Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы.

Аляксандр Александрын

7 views0 comments