top of page
Search

Першыя перамогі ў новым годзе



Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы з 19 па 29 снежня 2022 года правёў абласны навагодні кірмаш "Зімовыя ўзоры". У рамках кірмашу прайшоў абласны конкурс гульнявых праграм "Куфар навагодніх цудаў". Да ўдзелу ў конкурсе навагодніх гульнявых праграм былі запрошаны клубныя арганізацыі Магілёўскай вобласці. Кожны калектыў падрыхтаваў і прэзентаваў гульнявую праграму, якая ўключала ўдзел Дзеда Мароза і Снягуркі, а таксама наяўнасць навагодняй атрыбутыкі. Журы ацэньвала наяўнасць у гульнявой праграме персанажаў Дзеда Мароза і Снягуркі, касцюміраванне гульнявой праграмы, адпаведнасць методыцы правядзення гульнявой праграмы, адпаведнасць навагодняй тэматыцы, эмацыйны настрой, выканальніцкае майстэрства, захаванне этычных норм работы з аўдыторыяй гледачоў, арганізацыю аўдыторыі гледачоў, мастацкае і музычнае афармленне выступлення. Калектыў Хоцімскага раённага Цэнтра культуры самым першым прадставіў сваю гульнявую праграму на суд журы і магілёўскай публікі. У выніку арыгінальная аўтарская праграма "Сюрпрыз для Бабы Ягі" напісаная Аляксандрам Александрыным, зрэжысіраваная і ўвасобленая сумеснымі намаганнямі аўтара і акцёраў Юліі Кавалёвай, Любові Юр'евай, Віталя Нікульчанкі, Таццяны Кучанковай, Таццяны Фраловай і гукарэжысёра Валерыя Жадана адразу задала. І толькі двум калектывам удалося дацягнуцца да яе, але не перасягнуць. Па выніках абласнога конкурсу навагодніх гульнявых праграм "Куфар навагодніх цудаў" дыпломам І ступені ў намінацыі "Лепшая навагодняя гульнявая праграма" ўдастоены: творчы калектыў Хоцімскага раённага Цэнтра культуры а таксама творчы калектыў Палаца мастацтваў горада Бабруйска і ўзорны тэатр "Бім-Бом" Магілёўскага абласнога цэнтру .

1 view0 comments