top of page
Search

Першы канцэрт прайшоў у РЦК "МІР" на новай сцэне



Адкрыццё абноўленага раённага Цэнтра культуры стала адной з ключавых падзей падчас «Дажынак», якія прайшлі ў Хоцімскім раёне. Для ўсіх работнікаў сферы культуры Хоцімшчыны новы будынак стаў галоўным падарункам, зрэшты, не толькі для іх. За паўгода гледачы засумавалі па канцэртах і чакалі мерапрыемстваў на новай сцэне.

У пятніцу, 13 кастрычніка, адбыліся першыя мерапрыемствы. Так ужо выйшла, што сваё прафесійнае свята - Дзень работнікаў культуры хоцімскія культработнікі адзначалі на працы, прымаючы ўдзел у фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2023». І абавязковы ўрачысты сход, прысвечаны гэтаму дню, прайшоў праз тыдзень. Перад сваімі калегамі са словамі падзякі і віншаваннямі выступіў дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы Хоцімскага раёна Валерый Жадан. А таксама прайшла цырымонія ўзнагароджання найлепшых работнікаў сферы і калектываў. У сваёй прамове Валерый Сяргеевіч асабліва падкрэсліў, што новыя магчымасці як у тэхнічным, так і ў творчым плане павінны быць задзейнічаны на максімальным узроўні. І колькасць канцэртных праграм і іх якасны ўзровень павінны толькі павялічвацца, бо менавіта гэтага чакаюць гледачы.

І вечарам таго ж дня раённы цэнтр культуры расчыніў дзверы для першых наведвальнікаў. Вельмі сімвалічна, што першы канцэрт пасля адкрыцця быў прысвечаны Дню маці, аднаму з самых светлых свят. Сваёй творчасцю мам павіншавалі выхаванцы Дзіцячай школы мастацтваў, салісты РЦК, былі падрыхтаваны нумары ад СШ №1 г. п. Хоцімска і раённага вузла газазабеспячэння. Можна сьцьвярджаць, што дэбют на новай сцэне атрымаўся.

Пасля канцэрта канцэртная брыгада раённага Цэнтра культуры адправілася ў аграгарадок Ліпаўка, дзе таксама прайшоў канцэрт, прысвечаны Дню маці.

Наперадзе яшчэ шмат канцэртаў ды іншых мерапрыемстваў, якія прыме РЦК. Старт дадзены.


Аляксандр АЛЕКСАНДРЫН



3 views0 comments
bottom of page