top of page
Search

Першы раённы рыбалоўны фэст "Залаты карась" у Хоцімску



26 жніўня ў Хоцімску прайшоў першы раённы рыбалоўны фэст "Залаты карась", які сабраў юных і дарослых аматараў рыбалоўнай справы на галоўным гарадскім пляжы ў асяроддзі цудоўнай беларускай прыроды.

Фестываль "Залаты карась" праходзіў упершыню, і, мы спадзяемся ён стане неад'емнай часткай нашага гарадскога пасёлка, прыцягваючы ўсё новых удзельнікаў з розных раёнаў.

З прывітальным словам выступіў старшыня Хоцімскага раённага выканаўчага камітэта Геворг Гарнікавіч Мелканян і даў старт спаборніцтвам.

У рамках фестывалю былі праведзены конкурсы «Рыбалоўны турнір», творчы конкурс, «Майстэрства кашавараў». Спонсарамі каштоўных падарункаў рыбалоўнага турніру выступіў калектыў рыбалоўнага калектыву ІП "Маўрэшка". Пераможцы першага раённага рыбалоўнага фестывалю "Залаты карась" былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі і Дыпломамі Хоцімскага раённага выканаўчага камітэта.

Працавалі выстава-продаж дома рамёстваў, выстава аддзела па адукацыі, а таксама выстава работ "Беларусы на адпачынку" наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ўстановы Хоцімскі РЦСАН. Работнікі культуры падрыхтавалі канцэртную праграму для ўсіх прысутных.

«Прыемней за ўсё сёння бачыць радасныя твары нашых дзяцей. Дзеля гэтага варта жыць і тварыць. У наступным годзе правядзем больш маштабна і запросім нашых суседзяў» - адзначыў старшыня Хоцімскага раённага выканаўчага камітэта Геворг Гарнікавіч Мелканян.


Больш фота тут


7 views0 comments
bottom of page