top of page
Search

Работнікі культуры правялі ўрачыстае мерапрыемста, прысвечанае Дню работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі



У Хоцімску прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне да Дня работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

29 сакавіка ў раённым Цэнтры культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае "Дню работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі".

Сучаснае жыццё немагчыма ўявіць без камфортных умоў. Цёплыя і ўтульныя дамы, падача святла і вады, чысціня і добраўпарадкаванне - гэта тое, дзякуючы чаму сёння забяспечваецца стабільная жыццядзейнасць людзей.

Дырэктар Хоцімскага унітарнага камунальнага прадпрыемства "Жылкамгас" Сяргей Ігаравіч Бусел падзякаваў працоўным калектывам Хоцімскай ЖКГ і работнікам участка № 6 г.п. Хоцімска унітарнага вытворчага камунальнага прадпрыемства філіяла Касцюковічы Водаканал Вадаваправодна-каналізацыйнай гаспадаркі Магілёваблводаканал за ўпартую, штодзённую працу. Не абышоў кіраўнік у сваім віншаванні і ветэранаў галіны, на прыкладзе якіх выхавана цяперашняе пакаленне спецыялістаў.

Да віншавальных слоў далучыліся старшыня Хоцімскага раённага выканаўчага камітэта Геворг Гарніковіч Мелканян, старшыня раённага Савета дэпутатаў Яўген Уладзіміравіч Нікалаенка, намеснік старшыні Хоцімскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Мікалаевіч Анжэнка, першы сакратар Хоцімскага раённага камітэта грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" прафсаюзнай арганізацыі Хоцімскага УКП «Жылкамгас» Прэснакова Вольга Васільеўна

Па традыцыі, лепшыя работнікі і ветэраны прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі былі ўзнагароджаны граматамі, падзячнымі пісьмамі і каштоўнымі падарункамі.


Ю.В.Кавалёва, загадчык метадычнага аддзела ДУК «ЦКС Хоцімскага раёна»



9 views0 comments

Comments


bottom of page