
Сёння Хоцімскі раён наведалі ўдзельнікі Міжнароднага маладзёжнага патрыятычнага праекта "Дарогамі Памяці і Славы". Дэлегацыя раёна сустрэла ўдзельнікаў акцыі на мяжы Хоцімскага і Касцюковіцкага раёнаў. Удзельнікаў віталі “прывітальнай” песняй народны ансабль “Пацеха” раённага Цэнтра культуры г.п.Хоцімска. Пасля цёплай сустрэчы ўдзельнікі акцыі прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу каля брацкай магілы воінаў, якія загінулі пры вызваленні Хоцімскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з удзелам кіраўніцтва раёна, а таксама прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, прафсаюзаў і палітычных партый раёна. Пасля прывітальнага слова старшыні Хоцімскага раённага Савета дэпутатаў Яўгена Нікалаенка кіраўнікам акцыі першаму сакратару Магілёўскага абласнога грамадскага аб'яднання “БРСМ” Саксонову Аляксандру Аляксандравічу, а таксама прадстаўніку Расійскай Федэрацыі Гудаву Максіму Уладзіміравічу былі ўручаны гісторыка-дакументальныя хронікі “Памяць. Хоцімскі раён”. Пасля хвіліны маўчання ўдзельнікі акцыі прынялі ўдзел у маладзёжнай працоўнай акцыі па добраўпарадкаванні тэрыторыі ля брацкай магілы "Мы памятаем, мы ганарымся".
Больш фота глядзіце ў нашых сацыяльных сетках тут