
Кожны год, у трэцюю нядзелю чэрвеня мы адзначаем выдатнае прафесійнае свята - Дзень медыцынскага работніка. Гэта асаблівая прафесія, якая патрабуе высокай маральнай чысціні, сапраўднага чалавекалюбства і вялізнай адказнасці за жыццё і здароўе людзей, пазбаўляць людзей ад хвароб і болю, вяртаць ім здароўе і радасць жыцця. 16 чэрвеня работнікі раённага цэнтра культуры зноў парадавалі ўсіх святочным канцэртам "Людзі ў белых халатах", які быў прысвечаны гэтаму прафесійнаму святу. Аб важнасці медыцынскай прафесіі падчас урачыстай прамовы згадаў старшыня Хоцімскага раённага выканаўчага камітэта Мелканян Геворг Гарнікавіч. Лепшыя медыкі былі ўзнагароджаны Падзякамі і Ганаровымі Граматамі за добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства і ў сувязі з прафесійным святам - Днём медыцынскага работніка. Са сцэны неаднаразова гучалі словы віншавання для ўрачоў, медсясцёр, фельчараў і супрацоўнікаў неадкладнай хуткай медыцынскай дапамогі з іх прафесійным святам. Яркімі нумарамі парадавалі гледачоў удзельнікі мастацкай самадзейнасці раённага Цэнтра культуры.
Фота і відэа глядзіце ў нашых сацыяльных сетках тут.