
Штогод у Хоцімску праходзіць "Сельскагаспадарчы кірмаш". 16 кастрычніка ля будынка РЦК "Мір" сабраліся многія арганізацыі і жыхары раёна, каб паказаць і прадаць свой ураджай, які атрымаўся на славу. З вялікім размахам і гуляннем прайшоў кірмаш у суботу, ніхто з жыхароў не змог прайсці міма. Яблыкі, капуста, бульба, морква, рыба і шматлікае іншае можна было купіць у гэты дзень. Таксама сваімі вясёлымі песнямі ўзнімалі настрой работнікі культуры. Кожны знайшоў сабе тавар і зарадзіўся станоўчымі эмоцыямі.
"Шлях Кастрычніка"