top of page
Search

Узнагароды маладым і ветэранам



З 6 па 8 лютага ў Магілёўскай вобласці праходзіў абласны агляд-конкурс калектываў мастацкай творчасці і індывідуальных выканаўцаў XVII рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў "Не старэюць душой ветэраны". Праслухоўванні канкурсантаў праходзілі ў Магілёве, Бабруйску і Чэрыкаве. Менавіта ў Чэрыкаве разам з ветэранскімі калектывамі са Слаўгарадскага, Крычаўскага, Краснапольскага, Мсціслаўскага, Касцюковіцкага, Клімавіцкага, Чэрыкаўскага і Чавускага раёнаў прыняў удзел народны ансамбль ветэранаў працы раённага Цэнтра культуры пад кіраўніцтвам Валянціны Сухадолавай. Хоцімскі ансамбль заўсёды выступае на падобных мерапрыемствах у статусе фаварытаў і па праве ўваходзіць у лік лепшых.

18 сакавіка Хоцімскі раённы Цэнтр культуры наведаў з рабочым візітам Алег Хмялькоў, дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага Цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы, старшыня Рэспубліканскага савета па пытаннях клубнай дзейнасці і народнай творчасці пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь і асабіста ўручыў Валянціне Сухадолавай Дыплом III ступені ў намінацыі "Вакальны ансамбль" і Дыплом удзельніка ў намінацыі "Пераймальнікі пакаленняў". У гэтай намінацыі ў конкурсе выступіла трыо ў складзе Валянціны Сухадолавай і маладых вакалістаў Таццяны Фраловай і Максіма Мамчанкі.


Аляксандр АЛЕКСАНДРЫН

12 views0 comments

Comentarios


bottom of page