Search

Упершыню тое, што выконвалі артысты, было выбрана гледачамі...

4 сакавіка напярэдадні міжнароднага жаночага дня ў раённым цэнтры культуры г.п.Хоцімска прайшла новая шоу-праграма "Перезагрузка". Упершыню артысты змянілі свой звыклы рэпертуар на абсалютна новы: той, на які самі яны б не звярнулі нават увагі! На працягу ўсёй праграмы артысты здзіўлялі пастаноўкамі нумароў і незвычайнымі вобразамі. У першым туры артысты выконвалі песні, якія былі прапанаваны ім на нашай інстаграм -старонцы @CULTURE_HOTIMSK. А ў другім - песні з рэпертуару сапернікаў. Па выніку галасавання журы пераможцам праграмы стала - Юлія Мамчанка. Гледачы таксама пры выхадзе з залы аддавалі свае галасы за ўпадабанага ўдзельніка. Пасля ў інстаграм-акаўнце ў прамым эфіры быў вызначаны ўладальнік прыза сімпатый гледачоў. Ім стаў - Валерый Жадан. Усе ўдзельнікі і рэжысёр былі ўзнагароджаны кветкамі ад спонсара - індывідуальнага прадпрымальніка Вольгі Паседзька, а пераможцы таксама атрымалі каштоўныя падарункі і дыпломы.

Максім Мамчанка, галоўны рэжысёр райннага цэнтра культуры г.п.Хоцімска

Усе фота з шоу-праграмы "Перезагрузка" глядзіце ТУТ.

Відэазапіс шоу-праграмы "Перезагрузка" глядзіце ТУТ.





14 views0 comments