top of page
Search

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 82-й гадавіне з Дня бітвы воінаў-кавалерыстаў, прайшло ля Горні


У кожным раёне нашай краіны ёсць памятныя мясціны, якія нагадваюць тым, хто жыве цяпер, пра страшныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Адным з такіх месц у Хоцімскім раёне з'яўляецца месца гераічнай гібелі воінаў-кавалерыстаў 112-га горна-кавалерыйскага палка 21-ай горна-кавалерыйскай Намаганскай дывізіі пад камандаваннем малодшага палітрука Івана Гарабца, якія ў жніўні 1941 года на граніцы Расіі і Беларусі каля в./Горня коштам свайго жыцця на некалькі гадзін затрымалі фашысцкія танкі, тым самым даўшы магчымасць адыходзячым рэгулярным злучэннямі савецкай арміі пераправіцца праз раку Іпуць.

На месцы гібелі герояў устаноўлены адзіны ў Беларусі помнік воінам- кавалерыстам. На гэтае месца штогод 16 жніўня прыязджаюць грамадзяне двух брацкіх народаў - Расіі і Беларусі, каб ушанаваць памяць абаронцаў апошніх рубяжоў нашай краіны. Не стаў выключэннем і сёлетні год. Каля помніка сабраліся кіраўніцтва Хоцімскага і Суражскага раёна Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі, прадстаўнікі працоўных калектываў, дзеці і моладзь абедзвюх краін. Пасля ўскладання кветак да мемарыяльнай пліты выступілі старшыня Хоцімскага райвыканкама Геворг Гарнікавіч Мелканян, кіраўнік адміністрацыі Суражскага раёна Уладзімір Рываненка, настаяцель Свята-Троіцкага сабора, святар Павел, першы сакратар РК ГА "БРСМ" Вольга Рэусава. Пасля мітынгу артысты Хоцімскага раённага Цэнтра культуры і раённага міжпасяленчага культурна-дасугавага цэнтра Суражскага раёна Бранскай вобласці прадставілі ўдзельнікам мітынгу невялікую памятную канцэртную праграму.

Для ўсіх прысутных былі арганізаваны выставы раённага Дома рамёстваў, гісторыка-краязнаўчага музея, Цэнтральнай бібліятэкі, салдацкая каша і выязны гандаль.


Больш фота тут

0 views0 comments
bottom of page