top of page
Search

У Бярозкаўскім СДК прайшла гульнявая праграма "Залюстроўе інтэрнэту"

Гульнявая праграма "Залюстроўе інтэрнэту" была праведзена 21 чэрвеня ў Бярозкаўскім СДК. Вядучыя пачалі праграму з вясёлага прывітання. Дзецям былі прапанаваны 2 гульнявыя пляцоўкі, на якіх дзейнічалі 2 каманды. На пляцоўцы пад першым нумарам праводзіліся гульні з мячом. На пляцоўцы пад нумарам 2 - гульні са скакалкай. Вельмі займальнымі былі наступныя гульні: "Гадзіннік", "Вуда", "Я ведаю 5 імёнаў", "Перадай мяч", "Мора хвалюецца..." і іншыя. Таксама займальнай была слоўная гульня "Можа-не, а можа - так". Вядучыя павіншавалі дзяцей з закрыццём аздараўленчага лагера і пажадалі ўсім моцнага здароўя і займальных канікулаў. Гульнявая праграма працягвалася вясёлымі музычнымі кампазіцыямі.



3 views0 comments