2 лістапада ў раённым Доме рамёстваў прайшлі майстар-класы па 4 напрамках: ткацтва, кераміка, тэкстыльная лялька, саломапляценне. Іх правялі майстры раённага Дома рамёстваў для навучэнцаў лагера сярэняй школы №1 г.п.Хоцімска.
Майстры расказвалі дзецям аб асновах, прынцыпах і этапах работы з матэрыялам, пасля чаго прыступілі да практычнай часткі.Дадому дзеці адправіліся з вырабамі, зробленымі сваімі рукамі.