Search

У Трасцінскім СДК прайшла віншавальная канцэртная праграма «Жанчына – восьмы цуд свету»

Разам з вясной да нас прыйшло цудоўнае свята – Міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка. Гэты дзень сагрэты промнямі сонца, жаночымі ўсмешкамі, упрыгожаны россыпам кветак. І менавіта ў гэты дзень, 8 Сакавіка ў Трасцінскім СДК прайшла віншавальная канцэртная праграма «Жанчына – восьмы цуд свету». У праграме гучалі народныя песні ў выкананні народнага ансамбля "Быліна", эстрада, танцы, гумарыстычныя інсцэніроўкі, а таксама віншаванні, пажаданні і міні-віктарына "Жаночыя імёны ад А да Я".
8 Сакавіка – гэта не проста свята – гэта прызнанне ў каханні ўсім жанчынам. Атмасфера Любові, Вясны, Пяшчоты не пакідала гледачоў і пасля заканчэння канцэртнай праграмы, якая традыцыйна завяршылася пажаданнямі здароўя, дабрабыту, мірнага неба і ўсяго самага добрага. Гледачы сыходзілі са словамі падзякі на адрас усіх удзельнікаў канцэрта.


11 views0 comments