Search

У Хоцімску прайшло масленічнае гулянне

Народнае гулянне на Масленіцу ў Хоцімску традыцыйнае і адно з любімых святаў жыхароў і гасцей гарадскога пасёлка. Установы культуры Хоцімскага раёна кожны год імкнуцца зрабіць канцэртныя і гульнявыя праграмы не падобнымі да папярэдніх. Нязменным застаецца толькі спаленне пудзіла Масленіцы і пачастунак усіх жадаючых блінамі, іншай хатняй выпечкай і гарбатай.
Адметнасцю гэтага года стала конкурсная аснова выступленняў народных фальклорных калектываў Сельскіх дамоў культуры і клубаў. Конкурс праходзіў у трох намінацыях: Масленічная песня, Масленічныя гульні і Масленічнае пудзіла. Нягледзячы на ​​прахалоднае надвор'е жыхары і госці Хоцімска прынялі актыўны ўдзел у традыцыйных гульнях, з цікавасцю разглядалі прадстаўленых работнікамі СДК і СК роставыя лялькі, якія сімвалізуюць Масленіцу. У парку культуры і адпачынку быў арганізаваны выязны гандаль і спартыўныя эстафеты. Нажаль, сёлета не знайшлося жадаючых прыняць удзел у галоўнай масленічнай забаве – слуп з падарункамі. Таму прыгатаваныя арганізатарамі прызы засталіся да наступнага года. Затое дыпломы пераможцаў і ўдзельнікаў першага раённага агляду-конкурсу "Шырокая Масленіца" былі ўручаны ўсім калектывам, якія прынялі ўдзел. Цалкам магчыма, што дадзеная форма правядзення гулянняў на Масленіцу, як кажуць, пусціць карані і стане пастаяннай для Хоцімскага раёна.

Аляксандр Александрын, метадыст РЦК ДУК «ЦКС Хоцімскага раёна»

Усе фота з мерапрыемства ТУТ.



6 views0 comments