Search

У Хоцімску прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да 77-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 77-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Хоцімску ўжо традыцыйна пачынаюцца на галоўнай плошчы гарадскога пасёлка - плошчы Леніна. Ва ўрачыстым шэсці, якое ўзначальвае кіраўніцтва раёна адсюль да брацкай магілы загінуўшых воінаў, прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх прадпрыемстваў, арганізацый і службаў Хоцімскага раёна.
У гарадскім скверы каля брацкай магілы прайшоў мітынг, прысвечаны Дню Вялікай Перамогі 9 мая. Пасля яго хоцімчан і гасцей Хоцімска чакала шырокая праграма ў Парку культуры і адпачынку. Работа атракцыёнаў, гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі, вынасны гандаль, выставы гісторыка-краязнаўчага музея, Дома рамёстваў, Цэнтральнай бібліятэкі, а таксама тэматычныя падворкі сельскіх устаноў культуры дазволілі кожнаму, хто прыйшоў у гэты дзень на свята, знайсці сабе адпачынак па душы. Суправаджаліся народныя гулянні шматгадзінным канцэртам, падрыхтаваным работнікамі культуры Хоцімскага раёна. Гасцямі на свяце выступіў казацкі ансамбль Рэспублікі Беларусь "Гуляй, казак!". Завяршыліся мерапрыемствы святочным салютам.
Відэа з канцэртнай праграмы можна паглядзець ТУТ
А.А.Александрын, метадыст РЦК ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Хоцімскага раёна»


10 views0 comments