top of page
Search

У Хоцімску прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню працы


1 мая хацімчане разам з астатнімі рэгіёнамі нашай краіны пры неад'емным удзеле работнікаў культуры святкавалі Дзень працы. Урачыстыя мерапрыемствы пачаліся на галоўнай плошчы гарадскога пасёлка з цырымоніі ўручэння сертыфікатаў аб занясенні на раённую Дошку Гонару па выніках працы за 2021 год. Потым работнікі раённага цэнтра культуры правялі раённую патрыятычную акцыю "Голуб міра" з удзелам прадстаўнікоў арганізацый раёна.

Святочная праграма была працягнута ў гарадскім парку культуры і адпачынку. Увазе гледачоў была прадстаўлена праграма калектыўнай творчасці "Хоцімшчына таленавітая", артыстамі і выканаўцамі якой сталі работнікі арганізацый і ўстаноў Хоцімшчыны.
Народныя калектывы ўстаноў культуры парадавалі ўсіх прысутных новымі канцэртнымі нумарамі, а таксама тымі, якія ўжо палюбіліся гледачам, у пргаграме "Галасы зямлі Хоцімскай".
У парку культуры і адпачынку быў арганізаваны святочны гандаль, выставы-продажы майстроў раённага Дома рамёстваў, работа спартыўнай пляцоўкі, атракцыёнаў, дзіцячай і маладзёжнай гульнявой танцавальнай пляцоўкі, фотазоны "Квітнеючы май" і шмат чаго іншага. Завяршыліся першамайскія мерапрыемствы святочнай дыскатэкай "ШАНС".
Відэа са святочных мерапрыемстваў можна паглядзець ТУТ

Сяргей Кавалёў, метадыст РЦК ДУК "Цэнтралізаваная клубная сістэма Хоцімскага раёна"


10 views0 comments

Recent Posts

See All