
Афіцыйныя і ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 79-й гадавіне вызвалення Хоцімска і Хоцімскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і правядзенне раённага фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2022» хацімчане і госці гарадскога пасёлка адзначалі 1 кастрычніка ў рамках аднаго вялікага свята. Таму і дзень гэты стаў насычаным і разнастайным у плане баўлення вольнага часу для насельніцтва. Асноўныя святочныя гулянні традыцыйна прайшлі ў гарадскім Парку культуры і адпачынку, дзе былі прадстаўлены падворкі ўстаноў культуры і сельгаспрадпрыемстваў, тэматычныя выставы, гульнявыя пляцоўкі, фотазоны і іншыя інсталяцыі. На працягу ўсяго дня з галоўнай сцэны гучалі музычныя віншаванні шматлікіх артыстаў і калектываў РЦК, сельскіх дамоў культуры, Дзіцячай школы мастацтваў, Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі "Ветразь Надзей", а таксама гасцей свята. Павіншаваць сваіх землякоў прыехаў ганаровы грамадзянін Хоцімскага раёна генерал-маёр у адстаўцы, вядомы дзіцячы пісьменнік і паэт-песеннік Іван Захаравіч Юркін у кампаніі са сваім сябрам і сааўтарам кампазітарам Алегам Елісеенкавым. Вядомыя песні гледачы маглі пачуць у рэдкім выкананні самога аўтара. Апроч вялікага музычнага марафону ў Дзень горада прайшлі іншыя мерапрыемствы з удзелам адміністрацыі раёна, работнікаў культуры, жыхароў і гасцей Хоцімска. У аграгарадку Бесядавічы адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі на будынку мясцовай сярэдняй школы ў гонар славутага земляка ўдзельніка Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў гвардыі генерал-маёра Якава Сяргеевіча Шарабуркі з удзелам сваякоў героя ганаровага грамадзяніна Хоцімскага раёна заслужанага ўрача-хірурга Ігара Савосценкі, на брацкай магіле воінаў загінуўшых у баях за вызваленне Хоцімска і Хоцімскага раёна былі ўскладзены кветкі. Лепшых работнікаў галіны сельскай гаспадаркі , якия вызначыліся падчас уборачнай кампаніі гэтага года, ўшаноўвалі ў раённым Цэнтры культуры. Завяршыліся мерапрыемствы вялікага святочнага дня салютам.