Search

У Хоцімскім парку культуры і адпачынку адкрылі патрыятычную пляцоўку


Напярэдадні Дня Незалежнасці ў Хоцімскім парку культуры і адпачынку на базе танцавальнай пляцоўкі адбылося ўрачыстае адкрыццё дзіцячай патрыятычнай пляцоўкі "Беларусь пачынаецца тут". Сродкі на рамонт і закупку абсталявання для пляцоўкі былі сабраны ў час правядзення рэспубліканскага суботніка жыхарамі раёна, Хоцімскімі раённымі арганізацыямі грамадскіх аб'яднанняў "Белая Русь", "Беларускі фонд міру", "БРСМ", а таксама Магілёўскай абласной асацыяцыяй мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Сімвалічную стужку перарэзалі старшыня Хоцімскага райвыканкама Міхаіл Куксянкоў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Яўген Нікалаенка, а таксама старшыня Магілёўскага аблспажыўсаюза Міхаіл Неўмяржыцкі.
Увазе дзяцей былі прадстаўлены відэаролікі аб гістарычным мінулым Хоцімскага краю, гульнявыя праграмы, аквагрым, пляцоўка "БРСМ" і многае іншае.

Фота "Шлях Кастрычніка"

6 views0 comments