Search

У Хоцімскім раённым Доме рамёстваў прайшоў майстар-клас па кераміцы

8 снежня ў раённым Доме рамёстваў прайшоў майстар-клас па кераміцы, які правяла Народны майстар Рэспублікі Беларусь, Член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Ніна Сямёнаўна Рагоўская для навучэнцаў 1-2 класаў.

Дзецям была дадзена магчымасць не толькі паглядзець экспанаты, але і дакрануцца да некаторых прадметаў побыту, старажытнага начыння, традыцыйнага адзення, вырабаў рамеснага майстэрства Хоцімшчыны.
Ніна Сямёнаўна расказала аб сучасных напрамках дзейнасці майстроў Дома рамёстваў, аб непарыўнай сувязі адраджэнні традыцый народнай творчасці.
З непараўнальнай цікавасцю школьнікі назіралі за майстар-класам на ганчарным станку, уважліва сачылі, як у руках майстра мяняецца гліна, нараджаючы новую форму. Азнаёміліся з разнастайнай тэхналогіяй працы з глінай і працэсам ангобнага роспісу. Можна было пакамячыць, пакратаць гліну, абняць далонькамі абпаленыя вырабы.
У завяршэнні экскурсіі ва ўтульнай абстаноўцы Дома рамёстваў за вялікім сталом, за салодкім чаяваннем дзеці шчыра дзяліліся сваімі незабыўнымі ўражаннямі.

Марыя Джавукцян, загадчык раённага Дома рамёстваў ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Хоцімскага раёна»
8 views0 comments