top of page
Search

У Хоцімскім раённым цэнтры культуры правялі гульнявую дыскапраграму для дзяцей «Рухайся больш!»

Канікулы - гэта радасны час для дзяцей і неспакойны для дарослых. Маментальна паўстае пытанне: чым пацешыць і заняць рабят? І на дапамогу бацькам, якія не ведаюць як рацыянальна выкарыстоўваць вольны час дзіцяці, заўсёды прыходзяць установы культуры - гэта факт. У канікулярны час ва ўсіх сельскіх Дамах культуры і клубах Хоцімскага раёна падрыхтаваны разнастайныя ігравыя, канцэртныя, тэатральныя праграмы.
У пятніцу, 5 кастрычніка, у раённым Цэнтры культуры для малодшых класаў прайшла гульнявая дыска-праграма для дзяцей "Рухайся больш!". Восень у разгары, на вуліцы падбадзёрлівы халадок, а на нашай гульнявой пляцоўцы - сапраўдная спякота! У госці да хлопцаў прыйшлі Капрызка і Майстар Ламайстар. Гэтыя персанажы зусім не выпадковыя. Гэта адны з галоўных герояў маючага адбыцца дзіцячага спектакля народнага тэатра "Прамень", прэм'ера якога адбудзецца на сцэне Хоцімскага РЦК у канцы лістапада гэтага года. Назва спектакля пакуль таямніца, а вось з галоўнымі героямі юныя гледачы пазнаёміліся ўжо. Яны праводзілі для дзяцей розныя конкурсы, эстафеты і іншыя забавы. Нашы юныя сябры гулялі і весяліліся з велізарным энтузіязмам! А самыя спрытныя атрымалі сімвалічныя падарункі.

А.А.Александрын, метадыст РЦК ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Хоцімскага раёна»
2 views0 comments

Recent Posts

See All