top of page
Search

У Хоціску адкрылі памятны знак



У Хоцімску адкрылі турыстычны аб'ект - памятны знак "Крайняя ўсходняя кропка Рэспублікі Беларусь".

Каля аграгарадка Ліпаўка Вялікаліпаўскага сельсавета з удзелам кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй Хоцімскага раённага выканаўчага камітэта Геворгам Мелканянам адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця турыстычнага аб'екта – памятнага знака з указаннем геаграфічных каардынат крайняга ўсходняга пункта Рэспублікі Беларусь.

Удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі: начальнік упраўлення картаграфіі тапографа-геадэзічнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Белгедэазія" Наталля Бабура, старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускае геаграфічнае таварыства" Аляксей Яротаў, старшыня Магілёўскай гарадской арганізацыі ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, намеснік старшыні , член Савета Магілёўскай вобласці арганізацыі ЛДПБ Дзмітрый Конша, Кіраўнік прадстаўніцтва групы кампаніі Аўтатэхніка ў Рэспубліцы Беларусь (Ніжні Ноўгарад, Расійскай Федэрацыі) Аляксандр Бяляцкі, прадстаўнікі рэспубліканскіх і абласных дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый.

Мерапрыемства было прымеркавана да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.


А.А.Аляксандрын, метадыст РЦК ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Хоцімскага раёна»

Фота Юліі Фраловай



10 views0 comments

Comments


bottom of page