Гэта ўжо непарушная традыцыя - калі работнікі культуры Хоцімскага раёна (і не важна творчыя калектывы, або індывідуальныя выканаўцы) бяруць удзел у якім-небудзь конкурсе або фестывалі, то без перамогі, або прызавога месца яны не вяртаюцца. Прафесійны статут нашых артыстаў прызнаны на самым высокім узроўні і кожнае новае дасягненне толькі яго пацвярджае. 21 красавіка ў Магілёве ў Магілёўскім абласным метадычным Цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы адбыўся абласны конкурс вядучых канцэртных, забаўляльных (шоу), народных праграм. Удзел у мерапрыемстве прынялі 22 канкурсанты з устаноў культуры Магілёўскай вобласці. Удзельнікі прадставілі: візітную картку - "Вядучы - гэта Я", дзе ў творчай форме распавялі пра сябе і сваю дзейнасць у ролі вядучага; хатняе заданне «Запрашаю вас на…», тут удзельнікі па самастойна абраным альбо падрыхтаваным сцэнары прадставілі загадзя падрыхтаваны ўрывак (праекта) канцэрта, свята, забаўляльнай ці пазнавальнай праграмы; таксама прайшлі "Майстар імправізацыі" і "Майстар слова", дзе ўдзельнікі праявілі сваё ўменне арыентавацца ў розных сітуацыях. Крытэрыі ацэнкі конкурсных работ, па якіх ацэньвалі ўдзельнікаў, уключалі пастаўленую прамову, уменне імправізаваць, свабодна трымацца на сцэне, ідэю выступлення, музычнае афармленне, знешні выгляд, энергетыку, пазітыў і харызму. Хоцімскі раён на конкурсе прадстаўляў метадыст РЦК Аляксандр Александрын і творчая група народнага тэатра “Прамень” (Наталля Раменькова і Віталь Нікульчанка). Сумеснымі намаганнямі хоцімчане здолелі ўвайсці ў лік лепшых вядучых Магілёўшчыны. Аляксандр Александрын узнагароджаны Дыпломам III ступені. 29 красавіка ў горадзе Бялынічы на сцэне мясцовага Цэнтра культуры прайшоў Міжрэгіянальны фестываль рэтра-песні "Залатая мелодыя". І як зразумела з назвы на фестывалі выканаўцы і вакальныя калектывы прадстаўлялі папулярныя песні 60-ых, 70-ых, 80-ых, 90-ых гадоў ХХ стагоддзя. Народны ансамбль "Быліна" Трасцінскага Сельскага дома культуры (Ігар Абушкевіч, Наталля Дарафеева, Таццяна Ляванькова) выканалі на фестывалі песню "Дзяўчаты" з аднайменнага кінафільма і здолелі пакарыць сэрцы гледачоў і журы. Па выніках конкурснай праграмы фестывалю ансамбль "Быліна" заняў другое месца і ўзнагароджаны адпаведнай ступені Дыпломам. А.А. АЛЕКСАНДРЫН, метадыст РЦК ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Хоцімскага райвыканкама»
top of page

Народны фальклорны аўтэнтычны ансамбль "Ліпаўчанка"
Аснову рэпертуару народнага ансамбля "Ліпаўчанка" складаюць народныя песні
Кіраўнік калектыву - Дуняшэнка Алена Уладзіміраўна

Народны ансамбль "Спадчына"
Аснову рэпертуару народнага ансамбля "Спадчына" складаюць народныя песні
Кіраўнік калектыву - Ігнаценка Святлана Аляксееўна
Народны фальклорны аўтэнтычны ансамбль "Медуніца"
Аснову рэпертуару народнага ансамбля "Ліпаўчанка" складаюць народныя песні
Кіраўнік калектыву - Пацехіна Наталля Мікалаеўна
Мы ў сацыяльных сетках:

![]() | ![]() | ![]() |
---|---|---|
![]() | ![]() | ![]() |
![]() | ![]() | ![]() |
![]() | ![]() | ![]() |
![]() | ![]() |
bottom of page