Search

Хацімчане святкуюць Дзень Незалежнасці

Дзень Незалежнасці ў нашай краіне адзначаюць 3 ліпеня, у дзень вызвалення сталіцы нашай Радзімы - г. Мінска. Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай урачыстай даце, прайшлі і ў Хоцімску. Мерапрыемствы пачаліся з мітынгу на плошчы Леніна. Павіншаваць хацімчан з гэтай святочнай датай прыехаў наш зямляк, генерал-маёр у адстаўцы, паэт і аўтар песень Юркін Іван Захаравіч. Прыемным сюрпрызам для жыхароў гарадскога пасёлка стала прысуджэнне Івану Захаравічу звання "ганаровы грамадзянін Хоцімскага раёна". Пасля ўскладання кветак да брацкай магілы савецкіх воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, каля раённага Цэнтра культуры народны вакальны ансамбль “Хлопцы пасялковыя” выканалі для ўсіх прысутных песню на вершы Івана Захаравіча “Прыязджайце да нас у Беларусь”.
У святочным канцэрце для жыхароў і гасцей Хоцімска сёлета прынялі ўдзел акрамя народных калектываў Хоцімшчыны таксама народны ансамбль "Радня" з Клімавіцкага раёна, а таксама артысты з Суражскага і Ершыцкага раёнаў Расійскай Федэрацыі.
Для ўсіх гасцей свята працаваў выязны гандаль, атракцыёны, надзіманыя горкі і многае іншае. Скончылася свята патрыятычнай акцыяй «Праспяваем гімн разам» і святочным феерверкам.

Сяргей Кавалёў, метадыст раённага Цэнтра культуры.



10 views0 comments