top of page
Search

Хацімчане святкуюць Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь



Сёння, 3 ліпеня, жыхары Хоцімшчыны разам з усёй краінай святкуюць Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Але сёлета галоўнае свята нашай краіны праходзіць не так, як звычайна. Падрыхтоўка горада да святкавання абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2023" унесла свае карэктывы. Пачаліся святочныя мерапрыемствы ў Хоцімску з адкрыцця адразу дзвюх дзіцячых гульнявых пляцовак: каля Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі "Ветразь надзей" і ў двары шматкватэрнага дома пл.Леніна, 5. На гэтыя святочныя падзеі сабраліся дарослыя і дзеці, дзядулі і бабулі. Пасля прывітальных слоў старшыні райвыканкама Геворга Мелканяна і старшыні раённага Савета дэпутатаў Яўгена Нікалаенка са словамі падзякі да кіраўніцтва звярнуўся навучэнец 4 класа Сярэдняй школы №1 г.п.Хоцімска Сцяпан Кавалёў, які разам з кіраўніцтвам раёна таксама прыняў удзел ва ўрачыстым перарэзанні чырвонай стужкі ў гонар адкрыцця гульнявых пляцовак. Пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця для ўсіх прысутных прагучала песня "Родная зямля" ў выкананні Валерыя Жадана. Потым адбылося ўскладанне кветак да брацкай магілы воінаў-кавалерыстаў, якія загінулі ў жніўні 1941 года ў баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, каля вёскі Горня на мяжы з Расійскай Федэрацыяй.

Святочныя мерапрыемствы працягнуліся ў парку культуры і адпачынку канцэртнай праграмай "За Беларусь", якую адкрылі салісты раённага Цэнтра культуры. Таксама павіншаваць хацімчан з Днём Незалежнасці прыехалі артысты Ершыцкага і Суражскага раёнаў Расійскай Федэрацыі з канцэртнымі праграмамі.

Таксама ў парку культуры і адпачынку працаваў святочны гандаль, атракцыёны і стылізаваныя падворкі арганізацый і ўстаноў раёна. Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці краіны, скончацца акцыяй «Праспяваем гімн разам» і святочнай дыскатэкай.

Больш фота глядзіце ў нашых сацыяльных сетках тут

5 views0 comments
bottom of page