top of page
Search

Хлопцы Пасялковыя» – адзіны калектыў з Беларусі, які выступіў на асноўных мерапрыемствах фестывалю "



Адыходзячы год для ўдзельнікаў народнага мужчынскага вакальнага трыа «Хлопцы Пасялковыя» Хоцімскага раённага Цэнтра культуры стаў вельмі ўдалым у плане гастрольнай дзейнасці. Валерый Жадан, Дзяніс Шалганаў і Віталь Нікульчанка прынялі ўдзел і прадстаўлялі Хоцімшчыну і Рэспубліку Беларусь на міжнародных фестывалях у Калінінградзе, Ёшкар-Але, Бранску, Санкт-Пецярбургу і іншых гарадах і рэгіёнах Расіі. А пад фінал года нашы артысты наведалі Пскоў. 15-16 снежня ў гэтым горадзе прайшоў Міжнародны фальклорны фестываль "Залатыя крыніцы", прымеркаваны да закрыцця Года культурнай спадчыны народаў Расіі. Свята народнай творчасці сабраў калектывы з Пскоўскай і Ленінградскай абласцей, Вялікага Ноўгарада, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Забайкальскага краю. "Хлопцы Пасялковыя" былі адзіным калектывам з Беларусі і выступілі на асноўных мерапрыемствах фестывалю: адкрыцці, фальклорных вячорках, а таксама прадставілі сваю сольную канцэртную праграму ў гандлёва-забаўляльным цэнтры "Акваполіс".



Беларускія песні набылі сардэчныя водгукі як гледачоў, так і журы, і "Хлопцы Пасялковыя" заслужана былі прызнаны Лаўрэатамі Міжнароднага фальклорнага фестывалю "Залатыя крыніцы".


Аляксандр АЛЯКСАНДРЫН

3 views0 comments